ТОП-5 лайфхакаў, якія дапамогуць перастаць хвалявацца перад выступамі
ТОП-5 лайфхакаў, якія дапамогуць перастаць хвалявацца перад выступамі
Anonim

Скажу адразу - цалкам пазбегнуць хвалявання перад выступам немагчыма. Страх быць непрынятым, незразуметым чужымі людзьмі, аўдыторыяй - адзін з наймацнейшых.

Невыпадкова яшчэ ў Рымскай Імперыі аратарскаму мастацтву надавалася шмат увагі. І яно сапраўды стала мастацтвам, якое працуе па сваіх унутраных законах. А ведаючы іх, хваляванне можна зменшыць напалову, а гэта ўжо палова справы.

Лайфхак №1

Перад выступам коратка на паперы акрэсліце, якая ваша аўдыторыя - жаночая, мужчынская, дзіцячая, змешаная, якіх настрояў, прафесійных навыкаў і іншае - тое, што лічыце важным для характарыстыкі і ацэнкі вашай аўдыторыі.

Лайфхак №2

На іншай старонцы напішыце, з якім пасылам вы звяртаецеся. Гэта значыць, сфармуйце ідэю, якую вы хочаце данесці. Напрыклад, я вядучая навін і хачу якасна праінфармаваць і расказаць кранальныя гісторыі, якія могуць выклікаць жаданне справядлівасці і эмпатыі. Або: вы хочаце прасоўваць вашыя веды і тавар і даступна, пераканаўча расказаць пра яго. Цяпер можна пераходзіць ад галавы да "хрыбта" выступу.

Лайфхак №3

Памятаеце, у школе мы пісалі сачыненні і складалі план? Гэта і ёсць той важны касцяк, які дапаможа вам не патануць і прытрымлівацца выразнасці выкладу - не грэбуйце ім. Усё па класіцы жанру - уступ, асноўны выклад з магчымымі падпунктамі і заключэнне з высновамі. На гэтым этапе вы ўжо адчуеце сябе нашмат больш упэўнена!

моцная дзяўчына

Лайфхак №4

Інтанацыі і акцэнты ніхто не адмяняў! Вы ж не любіце, калі нудна бубняць? Каля кожнага пункта можна нават пазначыць пажаданую эмоцыю, якую вы хочаце выклікаць у аўдыторыі. Калі вы напісалі ўвесь тэкст выступу - падкрэслівайце важныя словы і расстаўляйце паўзы - давайце сваім словам "паветра", гэта дапамагае засваенню новых ведаў. Жарты, калі яны сапраўды смешныя - упрыгожаць любы, нават вельмі сур'ёзны выступ!

Лайфхак №5

Сустракаюць-ткі па адзенні. Прадумайце, як вы паўстанеце перад публікай - адэкватна тэматыцы, без асаблівай вычварнасці, але стыльна - ваша знешнасць не павінна адцягваць ад сутнасці і ідэі, а вячэрняя сукенка на прафесійным семінары сапраўды будзе пераборам. Лаканічныя аксэсуары, добры абутак, дагледжаная прычоска і стрыманы макіяж. І памятайце - вам павінна быць зручна і камфортна, каб думаць не пра тое, як вы выглядаеце ці дзе вам нешта цісне, а пра тое, што вы кажаце.

Папулярныя па тэме